Арцемій Троіцкі: Чаму Пуцін не будзе такім, як Лукашэнка


Вядомы расейскі музычны крытык, які падтрымлівае апазіцыю, параўноўвае двух дыктатараў.

Паводле Арцемія Троіцкага, Уладзімір Пуцін не зробіцца такім дыктатарам, як Аляксандр Лукашэнка, бо для расейскага прэзідэнта надзвычай важныя стасункі з Захадам. «Лукашэнку і ягонай кампаніі ўжо губляць няма чаго. Іх не пускаюць ужо нікуды <…> Нашых хлопцаў пакуль што прымаюць».

Паводле суразмоўцы, кіраўнікі Расеі не хочуць апынуцца на месцы Лукашэнкі, бо на Захадзе яны захоўваюць свае грошы і маюць шмат нерухомасці: «Нашая эліта – яна насамрэч усімі сваімі шчупальцамі сядзіць на Захадзе, адсюль яна толькі грошы пампуе».

Таму, кажа Троіцкі, расейская кіроўная эліта ў плане рэпрэсіяў добра ведае, якую мяжу ёй пераступіць нельга.

belsat.eu

Стужка навінаў