Кіно пра Гомель атрымалася ідэйным, але не палітычным


У Гомлі 16 траўня адбылася прэзентацыя фільма з назвай “Гомель, у якім жывем мы”. Аўтары фільма працуюць на незалежныя СМІ, а многія героі тым ці іншым чынам звязаныя з дэмакратычнымі сіламі. Насуперак гэтаму кіно атрымалася не палітычным, але ідэйным.

Фільм, выхад якога анасавала служба інфармацыі “Белсату” ад сёння знаходзіцца ў свабодным дасягу. Над ім працавала здымачная група з трох чалавек: журналісты Мікола Бенько і Юля Сівец, а таксама супрацоўнік нашага тэлеканалу Яўген Шапчыц.

Кіно ўяўляе сабой гісторыі-расповеды жыхароў Гомеля: гэта і фаершчыца, і музыка, і пісьменніца, гісторык і валанцерка, што дапамагае бяздомным жывёлам.

Паводле аўтаркі кароткаметражнай стужкі Юлі Сівец, ідэя фільма — паказаць, што ў Беларусі, акрамя сталіцы і правінцыі, ёсць і іншыя гарады са сваім асаблівым тварам. І ён іншы, чым проста транзітны вузел, у якім купляюць чэбурэкі па дарозе ў Крым.

Пасля прэзентацыі гераіня стужкі фаершчыца Кацярына Герасімёнак прызналася “Белсату”, што пагадзілася на здымкі пры пэўных умовах. Для дзяўчыны было важна, каб фільм не быў “апазіцыйны альбо палітычны”.

“Перад здымкамі, я запытался ў аўтараў, пра што кіно. Ці няма ў ім палітычнага падтэксту, ці не апазіцыйны ён, учым ягоная сутнасць? Я наогул супраць палітыкі: яна да мяне не лезе і я да яе. Так і жывем” — расказвае Кацярына.

На сённяшняй прэзентацыі Кацярына Герасімюк упершыню пабачыла праект цалкам. Як прызнаецца сама дзяўчына, яе дзівіла, што кіно выйшла настолькі ідэйным: “Падавалася, што гэта будзе звычайная кароткаметражка, але я пабачыла твар горада, якога раней не заўважала”.

Каця прыехала ў Гомель вучыцца, зараз заканчвае адно з ВНУ і збіраецца заставацца ў жыць ў Гомлі. Яе параўнанні горада са сталіцай не на карысць апошняй.

“Калі я жыла ў Барысаве, я многа чула пра беларускія гарады, а пра Гомель нічога, ён нічым не вылучаўся. А зараз я бачу, што тут штосьці ёсць. У Менску настолькі многа знаёмых, што становіцца дурна. Шмат прыезжых з розных гарадоў. А ў Гомелі многа для мяне новага”.

belsat.eu

Стужка навінаў