Апытанне: дзе адпачыць?


Набліжаецца час летніх адпачынкаў. Урад паведамляе пра хуткія тэмпы паляпшэння эканамічнай сітуацыі ў краіне. Магчыма, разам з гэтым патаўсцелі і гаманцы беларусаў?

“Белсат” запытаўся ў менчукоў, дзе і за колькі збіраюцца яны бавіць летні час.

“Будзе ўсё ад коштаў тураператараў залежаць. Адпачынак для сям’і з трох чалавек на 10 дзён будзе каштаваць ад 1,5 тысячы долараў. Думаю, хіба Еўропа з марскім берагам недзе, або Азія, таксама ля мора”, – ужо разлічыла кошты адпачынку жанчына.

“Ну, не ведаю, не задумваліся, максімальная сума – 3 тысячы долараў на адпачынак”, – кажа жанчына.

“Ой, з гэтымі коштамі, нават і не ведаю. Нават не глядзела яшчэ”, – кажа чарговая рэспандэнтка.

“У Крыме! Не ведаю, колькі грошай, пенсіі хопіць на адпачынак”, – кажа жанчына сталага веку.

“У Беларусі, па сродках намагаюся адпачываць. Можна, канечне, у Крым, але, шчыра кажучы, штосьці мяне радзіма апошнім часам цешыць”, – падзяліўся мужчына.

“У Беларусі. Дзе ж ты тут кудысьці выедзеш, грошай няма”, – кажа мужчына.

belsat.eu

Стужка навінаў