Шапран: Самае цікавае пытанне – ці лічыць Барадулін сябе паэтам


У кнігарні “ЛогвінаЎ” адбылася прэзентацыя кнігі Сяргея Шапрана “Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным”. Выданне складаецца з гутарак журналіста з пісьменнікам Рыгорам Барадуліным, праведзеных ад 1999 г.

“Мне падавалася самым цікавым, як Барадулін адкажа на пытанне, ці лічыць сябе паэтам, бо праз усю кнігу ён гэтага так і не сказаў. Ён пагадзіўся, што ён – “чорнарабочы беларускай мовы”, – гаворыць аўтар кнігі. – Рыгор Барадулін, на маю думку, – не толькі наш вялікі беларускі паэт, але і вялікі наш сучаснік”.

Паводле паэта Генадзя Бураўкіна, кніга “Тры мяхі дзядзькі Рыгора” адкрывае Барадуліна чытачу. “Усе ведаюць яго як вялікага і геніяльнага паэта, як чалавека, у якога востры язык, вострае вока. Але мала хто ведае, што ён вельмі глыбокі філосаф, вельмі глыбокі назіральнік і вельмі добрай душы чалавек – усё гэта ў кнізе”, – дадаў Генадзь Бураўкін.

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў, у сваю чаргу, кажа, што ўсе гісторыі, апісаныя ў кнізе, чуў “сто разоў”, але не запісваў. Гэта пачаў рабіць Сяргей Шапран, і справа з аматарскай ператварылася ў прафесійную.

belsat.eu

Стужка навінаў