Берасцейцы пра «Міс Беларусь»: Трэба не паліць і любіць радзіму


Што трэба зрабіць, каб стаць «Міс Беларусь»? Такое пытанне журналісты задалі землякам Юліі Скалковіч, якая сёлета перамагла ў рэспубліканскім конкурсе.

«Міс Беларусь–2012» паходзіць з вёскі Клейнікі Берасцейскага раёну, але гэта ўсяго 10 км ад абласнога цэнтра. З гэтай жа вёскі родам яшчэ адна пераможца конкурсу, толькі 2002 г., – Вольга Неўдах.

Абсалютная большасць апытаных (14 чалавек) у якасці галоўнай рысы назвалі прыгажосць. Апрача таго, «Міс Беларусь» мусіць быць добрая (пяць галасоў) і разумная (таксама пяць). Варта таксама мець унутраную прыгажосць, займацца спортам, любіць радзіму і быць удачлівай (па два галасы).

Ахвотным пазмагацца за тытул берасцейцы раілі быць смелай і ўпэўненай у сабе, не паліць, сачыць за лішняю вагою, а таксама мець добрых маму і тату.

belsat.eu

Стужка навінаў