Стаўка рэфінансавання знізіцца да 34 %


Адпаведную пастанову прыняло 10 траўня праўленне Нацбанку, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі ўстановы.

«Гэтыя рашэнні грунтуюцца на пазітыўных ацэнках захавання сёлета наяўных тэндэнцыяў у эканоміцы, у першую чаргу запавольвання інфляцыйных працэсаў», – зазначаюць ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанку.

«Нягледзячы на зніжэнне адсоткавых ставак, манетарныя ўмовы захаваюць ступень жорсткасці, неабходную для падтрымання макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці ў краіне. Нацыянальны банк мае намер і ў далейшым праводзіць гнуткую адсоткавую палітыку, своечасова рэагаваць на змену сітуацыі ў вонкавым гандлі, рэальным сектары эканомікі ды на фінансавых рынках», – гаворыцца ў паведамленні Нацбанку.

Гэта будзе чацвёртае з пачатку 2012 г. паніжэнне стаўкі рэфінансавання: першы раз яна зменшылася 15 лютага, затым – 1 сакавіка і 2 красавіка. Цягам 2011 г. стаўку рэфінансавання павышалі 12 разоў.

belsat.eu

Стужка навінаў