У Беларусі 11 289 выпадкаў заражэння каронавірусам, 75 памерлі ад інфекцыі

Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

Па стане 27 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 11 289 выпадкаў інфікавання каронавірусам. Ачунялі і выпісаныя 1 740 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Мінаховы здароўя.

Медыкі ў Беларусі выявілі 11 289 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 7,5 % ад колькасці тэстаў. Колькасць інфікаваных за апошні дзень павялічылася на 826 выпадкаў.

Усяго ў нашай краіне зрабілі 153 845 тэстаў. Вылечыліся і выпісаныя з шпіталяў 1 740 чалавек.

За ўвесь перыяд распаўсюду каронавірусу ў Беларус памерлі 75 асобаў. Мінаховы здароўя адзначае, што ахвяры каронавіруснай інфекцыі мелі шэраг хранічных захворванняў.

Расея абагнала Кітай па колькасці інфікаваных каронавірусам

СК belsat.eu

Hавiны