Уладзімір Някляеў: Правядзем прэзідэнцкія выбары ўвесну без Лукашэнкі


Кандыдат на прэзідэнта прапанаваў новую дату – 19 сакавіка 2011 г.

Такую прапанову кандыдат на прэзідэнта агучыў на сустрэчы з выбарнікамі на плошчы Свабоды ў Менску. Паводле палітыка, Аляксандр Лукашэнка неаднаразова парушаў заканадаўства Беларусі ды не мае права ўдзельнічаць у выбарах.

Някляеў чарговы раз заклікаў грамадзянаў прыйсці 19 снежня на Кастрычніцкую плошчу ў Менску. Гэтым палітык плануе паказаць, што дзейсны прэзідэнт не карыстаецца народным падтрыманнем.

“Я прыйду на плошчу, каб даказаць усім міжнародным назіральнікам, што выбары былі сфальсіфікаваныя. Плошча – гэта менавіта тая народная ўлада, пра якую напісана ў Канстытуцыі, што вышэйшаю ўладай у Беларусі ёсць народ”, – сказаў кандыдат.

Нагадаем, што днямі на нарадзе з прадстаўнікамі сілавых структураў Аляксандр Лукашэнка патрабаваў “не паддавацца ні на якія правакацыі”.

Belsat.eu

Стужка навінаў