Што новы прэзідэнт паабяцаў французам, каб яны яго выбралі?


Праціўнікі Нікаля Сарказі п’юць шампанскае: ён не застанецца прэзідэнтам Францыі. На выбарах кіраўнік краіны прайграў сацыялісту Франсуа Алянду і ўжо афіцыйна прызнаў сваю паразу.

Прыхільнікі нова абранага прэзідэнта пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў галасавання сабраліся на плошчы Бастыліі ў Парыжы, каб адсвяткаваць перамогу. Карэспандэнт Бі-бі-сі паведаміў, што яны п’юць шампанскае і скандуцю „Сарко, усё скончана!”

У другім туры Алянд набраў 51,13% галасоў, дзейны ж лідар – 48,87%. Яўка склала 81,25%. Перамогу лідару сацыялістаў забяспечыла не толькі добрая эканамічная праграма, але і невысокая папулярнасць Нікаля Сарказі.

Аналітыкі прагназуюць, што дзеянні новага прэзідэнта Францыі сур’ёзна паўплываюць на ўсю еўразону. Франсуа Алянд ужо заклікаў перагледзець еўрапейскую дамову аб бюджэтнай дысцыпліне, якую ягоны папярэднік Нікаля Сарказі адстойваў разам з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркэль.

На радзіме ж Алянд абяцае павысіць падаткі для буйных карпарацыяў і тых, хто зарабляе болей за 1 млн еўраў у год, узняць мінімальныя заробкі, стварыць 60 тыс. дадатковых месцаў працы для настаўнікаў і знізіць пенсійны ўзрост з 62 да 60 гадоў для некаторых катэгорыяў працоўных.

belsat.eu

Стужка навінаў