Зомбі-шпацыр у Празе


Гістарычны цэнтр чэшскай сталіцы захапілі сотні жывых нябожчыкаў, якія прыйшлі на свой штогадовы фестываль.

Імпрэза аб’яднала ўдзельнікаў з усёй краіны: зомбі ўсялякіх відаў, зомбі-сабакі ды нават паляўнічыя на нячысцікаў ішлі разам.

«Гэта ўжо пяты зомбі-шпацыр, першы быў у 2008 годзе. Гэта самы стары шпацыр у краіне, бо ёсць яшчэ і ў іншых гарадах, як у Пльзэне напрыклад. Летась нас сабралася цэлая тысяча – паглядзім, ці паб’ем мы сёння гэты рэкорд», – кажа арганізатар Якуб Красны.

На жаль, спадзяванні арганізатараў не апраўдаліся – толькі 762 удзельнікі прыехалі на сёлетні фестываль, аднак і гэтая лічба забяспечыла захапляльнае відовішча ў цэнтры Прагі.

belsat.eu

Стужка навінаў