Міс Беларусь–2012: Пірожныя і булачкі – мая слабасць


У менскім Палацы спорту выбралі міс Беларусь. Ёю стала Юлія Скалковіч з вёскі Клейнікі Берасцейкага раёну. “Я, вядома ж, вельмі рада, але для мяне гэта была поўная нечаканасць. Дзякую ўсім, хто мяне падтрымліваў. Дзякую сябрам журы ды арганізатарам. Я вельмі шчаслівая”, – зазначыла Юлія на сваёй першай прэс-канферэцыі ў якасці ўладальніцы тытулу “Міс Беларусь–2012”.

Паводле яе, яна яшчэ не думала, як выдаткуе атрыманыя 50 мільёнаў рублёў. Скалковіч назвала самым узрушаным момантам фіналу – адлічэнне 13 дзяўчат, калі журы выбірала фінальную дзясятку. “Усе хваляваліся, мітусіліся, вельмі пераймаліся. Але гэта былі шчырыя пачуцці, перажыванні”, – падзялілася міс Беларусь–2012.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Юлія сказала, што вельмі любіць салодкае: “Я не магу сабе адмовіць у салодзенькім, мучным, булачках. Розныя ласункі, булачкі ды пірожныя – гэта мая слабасць”.

belsat.eu

Стужка навінаў