Украіна: Заўзятараў на «Еўра» расселяць па інтэрнатах


Тыповы двухмясцовы нумар (10 кв. м), будзе каштаваць 80 еўраў за дзень.

Улады Украіны звярнуліся да ўніверсітэтаў з просьбаю зрабіць рамонты ў інтэрнатах ды вызваліць іх для заўзятараў, што прыедуць на матчы чэмпіянату Еўропы па футболе–2012. Шмат які інтэрнаты – сапраўды ў кепскім тэхнічным стане, аднак тыя, дзе зроблены рамонт, адпавядаюць прынамсі мінімальным еўрапейскім стандартам.

Студэнцкія інтэрнаты маюць стаць таннейшаю альтэрнатываю ўкраінскім гатэлям. Да таго ж, у гатэлях напэўна не хопіць месца для ўсіх заўзятараў. Да таго ж Мішэль Плятыні, кіраўнік Звязу еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (УЕФА) раней раскрытыкаваў украінскія гатэлі за неапраўдана завышаныя кошты.

belsat.eu

Стужка навінаў