Паліна Рэспубліка: Я проста не магу не спяваць


Маладая спявачка Паліна Рэспубліка была госцем праграмы “ПраСвет”.

Паліна Рэспубліка – пераможца леташняга фестывалю “Бардаўская восень” у Польшчы ды адкрыццё года паводле парталу tuzin.fm. Шмат каго з беларусаў кранае творчасць Паліны, перадусім дзякуючы цудоўным вершам. “Я заўсёды кажу, што я такі пасярэднік, я не магу дакладна [сказаць], адкуль гэта ўсё… з неба, – гаворыць пра сваю творчасць Паліна Рэспубліка. – Не ведаю, колькі гэта працягнецца, колькі я буду пісаць. Ёсць такое выказванне: можаш не пісаць – не пішы. Дык я магу сказаць: можаш не спяваць – не спявай. Але я проста не магу не спяваць”.

Паўтор праграмы “ПраСвет” можна пабачыць у суботу а 12:45 ды ў нядзелю а 13:35. Неўзабаве праграма будзе даступная таксама ў архіве на нашай старонкі.

belsat.eu

Стужка навінаў