Двайны тэракт у Дагестане


Тэрарысты-смяротнікі забілі прынамсі 14 і паранілі больш за сто чалавек, сярод якіх ёсць жанчыны і дзеці. Тэракт адбыўся за некалькі метраў ад паста ДАІ.

Як паведамляюць улады рэспублікі, моц абодвух выбухаў склала каля 80 кг у тратылавым эквіваленце.

Першы выбух адбыўся, калі паліцэйскія спынілі легкавік дзеля праверкі. Застаецца незразумелым, чым займаліся праваахоўнікі першы час пасля выбуху. Вядома, што ахоўны кардон выстаўлены не быў, таму ўжо праз 25 хвілін узляцеў у паветра мікрааўтобус, што спакойна пад’ехаў да месца трагедыі. Загінулі паліцэйскія, пажарныя і мінакі, што спрабавалі дапамагчы пацярпелым ад першага выбуху. Праз выбух загарэўся газаправод і прыпаркаваныя паблізу аўтамабілі.

Колькасць загінулых і пацярпелых дагэтуль удакладняецца.

Адмыслоўцы мяркуюць, што тэракт адбыўся з нагоды хуткай інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна. Хоць у Дагестане практычна штодня адбываюцца перастрэлкі ісламісцкіх баевікоў з міліцыяй і вайскоўцамі, гэты тэракт стаўся найбуйнейшым за апошнія паўгода.

belsat.eu

Стужка навінаў