"Бітва народаў" у Варшаве


400 рыцараў з 15 краінаў, у тым ліку і з Беларусі, цягам чатырох дзён будуць высвятляць найлепшага ў польскай сталіцы.

Акрамя нашай краіны, у турніры ўдзельнічаюць каманды з Польшчы, Украіны, Расеі, Задзіночаных Штатаў, Нямеччыны, Квебеку, Італіі, Аўстраліі, Ізраілю, Даніі ды балтыйскіх краінаў.

Нягледзячы на спёку, што грэла жалезныя даспехі, аматары гістарычнай рэканструкцыі выходзілі на бязлітасную бойку. Некаторыя вярталіся ў карэце хуткай дапамогі. Аднак прага перамогі важнейшая за рызыку, кажуць удзельнікі.

Акрамя турніраў, на фестывалі кожны можа навучыцца страляць з луку і арбалету, паспрабаваць сябе ў палегчанай ды больш бяспечнай версіі рыцарскіх баёў і пакаштаваць сярэднявечных страваў.

belsat.eu

Стужка навінаў