Аляксандр Сінкевіч: Беларусам трэба чакаць паскоранага росту коштаў


Эканаміст Аляксандр Сінкевіч называе павышэнне коштаў «прадказальным». Эксперт перакананы, што бліжэйшым часам беларусы яшчэ не раз пабачаць новыя цэннікі ў крамах.

Аляксандр Сінкевіч звяртае ўвагу на тое, што даражэюць тавары шырокага спажывання і што такім чынам найбольш адчувальна гэтыя павышэнні б’юць па самых малазабяспечаных грамадзянах. «Шмат якія эканамічныя праблемы перакладаюцца на іх замест таго, каб размеркаваць больш прапарцыйна паводле багацця насельніцтва. Можна было б перакласці цяжар крызісу на больш забяспечаныя слаі насельніцтва, але гэтага не назіраецца», – падкрэсліў суразмоўца.

Максімальныя адпускныя цэны на хлебабулачныя вырабы выраслі на 5 %, а на малако, кефір, смятану і тварог – адразу на 10 %; мінімальны кошт моцных алкагольных напояў павысіўся ўдвая. Гэта прадугледжвае пастанова Міністэрства эканомікі № 36 ад 26 красавіка.

«Бліжэйшым часам будзем назіраць паскораны рост коштаў на спажывецкія тавары і на некаторыя іншыя – перадусім на энерганосьбіты, бензін ды іншае паліва, на абслугоўванне кватэраў, – гаворыць Аляксандр Сінкевіч. – Беларусам трэба да гэтага рыхтавацца і ведаць, што сёлета мы атрымаем тыя наступствы фінансавага крызісу, які цяпер скончыўся, але дасягне грамадзянаў цяпер».

belsat.eu

Стужка навінаў