Аўтуховічу могуць змякчыць рэжым


Ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча могуць перавесці на больш мяккі рэжым адбывання пакарання, паведаміў праваабаронца Алег Волчак.

“Аўтуховічу сказалі, што ў ліпені яго перавядуць на агульны рэжым. Гэта аблегчаны рэжым у турме. Больш часу для прагулак, больш перадачаў, магчымыя спатканні. Але пакуль спатканні скарочаныя”, – расказаў спадар Волчак пасля размовы з жонкаю палітвязня Аленаю.

Праваабаронца таксама паведаміў, што ў зняволенні Аўтуховіч вывучае нямецкую і ангельскую мовы.

Мікалая Аўтуховіча трымаюць у турме № 1 у Горадні ў двухмясцовай камеры. У траўні 2010 года прадпрымальніка на рашэнне Вярхоўнага суда прысудзілі да пяці гадоў двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму за перавоз і захоўванне пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі.

Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча палітзняволеным, указваючы на сур’ёзныя працэсуальныя парушэнні, зафіксаваныя падчас суда.

belsat.eu

Стужка навінаў