Украіна: чатыры выбухі ў Днепрапятроўску


У Днепрапятроўску прагучала серыя выбухаў. Першы прагрымеў аб 11:50 мясцовага часу на трамвайным прыпынку. Агулам ад выбухаў, паводле Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Украіны, пацярпелі 27 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей.

Другі выбух адбыўся каля кінатэатру – зарад быў у сметніку. Трэці выбух прагрымеў ля ўваходу ў парк, чацвёрты – на адной з вуліцаў, бомба таксама была закладзеная ў сметніцу.

Пацярпелых з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў шпіталі. Цяпер на месцах выбухаў працуюць ратаўнікі ды праваахоўнікі.

belsat.eu

Стужка навінаў