Польскае радыё: амбасадар Шарэпка ўжо ў Беларусі


Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якую атрымалі журналісты радыё, Лешэк Шэрэпка перакрочыў беларуска-польскую мяжу.

Пасля польскага амбасадара і прадстаўніцы Еўразвязу пачнуць вяртацца іншыя дыпламаты, якія пакінулі Беларусь у выніку канфлікту, выкліканага ўвядзеннем новых санкцыяў у дачыненні да афіцыйнага Менску.

У Менску ўжо знаходзіцца амбасадары Швецыі Стэфан Эрыксан і Літвы Эдмінас Багдонас.

Свой прыезд цягам бліжэйшых дзён пацвердзілі паслы Нямеччыны, Чэхіі і Эстоніі. Дыпламаты пачалі вяртацца ў Беларусь пасля вызвалення палітвязняў Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнкі. Еўразвяз патрабуе, каб беларускія ўлады выпусцілі ўсіх зняволеных паводле палітычных прычынаў.

belsat.eu

Стужка навінаў