Нелегалаў затрымалі на мяжы з Латвіяй


Ноччу 27 траўня ў Браслаўскім раёне ў кіламетры ад мяжы памежнікі затрымалі групу нелегальных мігрантаў. На відэа чуваць, што пры затрыманні памежнікі ўжылі зброю.

«Чацвярых грамадзянаў Іраку: двух мужчынаў, жанчыну з дзіцём на рэжымную тэрыторыю даставілі на аўтамабілі памагатыя арганізатара нелегальнай міграцыі. Далей выхадцы з Блізкага Усходу паспрабавалі парушыць мяжу з Латвіяй», – паведамляюць у Памежным камітэце.

Цяпер ідзе пошук арганізатараў нелегальнай міграцыі і іх памагатых. Ім усім пагражае крымінальная адказнасць.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары