800 уцякачоў: квота Беларусі на 2017 год, але «нам яны тут не патрэбныя»


Міністэрства ўнутраных справаў РБ 30 снежня мінулага году прыняла пастанову пад нумарам 350 адносна квот на прадстаўленне статусу ўцекача. Дакумент уступіў у дзеянне.

Пастанова вызначае размеркавальныя квоты рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданні статусу ўцякача або дадатковай абароны такіх асобаў ў Беларусі па вобласцях.

Паведамляецца, што ў 2017 годзе годзе 800 чалавек атрымаюць названыя квоты. З іх 135 асобы, якія часова знаходзяцца ў Берасцейскай вобласці, 170 – з Віцебскай, 170 – з Гомельскай, 95 – з Гарадзенскай і 115 – з Магілёўскай. Па Менскай вобласці будзе ўведзена квота ў колькасці 115 асобаў.

Што гэта за квота?

Гэтую сітуацыю мы папрасілі пракаментаваць прадстаўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» юрыста Паўла Сапелку.

«Падобна на тое, што гэтыя квоты прымаюцца для больш раўнамернай нагрузкі ўпраўленняў па грамадзянстве і міграцыі. Нічога новага ў гэтым няма. Такія дакументы прымаюцца штогод», – кажа праваабаронца.

Пра тое, што неабходна ўвесці квоты для бежанцаў і тых, хто разлічвае на атрыманне дадатковай аховы, наўпрост кажа закон № 354-3 ад 23.06.2008 са зменамі.

У гэтым жа законе, паводле Сапелкі, няма падставы для «вычарпання ільгот»:

«Гэта можа значыць, квоты будуць перагледжаны ў тым выпадку, калі за статусам бежанца звярнуцца больш асобаў, чым устаноўлена пастановай».

Хто такі ўцякач паводле міжнародных актаў?

«Паняцце »уцякач« не звязана з грамадзянства, нацыянальнасцю. Яно вызначаецца перспектыўнымі пагрозамі», – падкрэслівае наш суразмоўца.

Уцекачы, згодна з Жэнеўскай канвенцыяй ААН «Аб статусе бежанцаў» ад 1951 году – гэта асобы, якія абгрунтавана баяцца, што могуць стаць ахвярамі ганенняў па прыкметах расы, веравызнання, грамадзянства, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы, сексуальнай арыентацыі ці палітычных поглядаў.

Гэтыя асобы знаходзяцца за мяжой краіны свайго грамадзянства і таму не могуць карыстацца абаронай сваёй краіны. Грамадзяне іншых краінаў могуць таксама не жадаць карыстацца правам на абарону сваёй краіны па прычыне мажлівасці стаць ахвярамі пераследу. Яшчэ адна падкатэгорыя бежанцаў – людзі без пэўнага грамадзянства, якія знаходзяцца па-за межамі краіны свайго звычайнага месца жыхарства ў выніку падзей, суадносных з пагрозамі. Тыя з іх, хто не маюць магчымасці ці не жадаюць вяртацца ў сваю краіну, асцерагаючыся пераследу, таксама могуць атрымаць на тэрыторыі Беларусі статус бежанца.

Хто такі ўцякач паводле законаў Беларусі?

У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь ёсць дадатковыя падставы надзялення замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства статусам бежанца або асобы, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне. Цытуем арт. 21  закону РБ «Пра наданне замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства статусу бежанца, дадатковай і часовай абароны ў Рэспубліцы Беларусь»:

«Калі адсутнічаюць падставы для прадстаўлення чалавеку статусу бежанца, але існуюць цалкам абгрунтаваныя асцярогі сутыкнуцца пры вяртанні ў дзяржаву грамадзянскай прыналежнасці з пагрозай смяротнага пакарання, катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання або з пагрозай жыцця, якая ўзнікла з прычыны гвалту ва ўмовах узброенага канфлікту міжнароднага або немiжнароднага характару».

Нямецкая прэса: для каго ў Беларусі пабудуюць цэнтры для нелегалаў?

Раней паведамлялася, што Еўразвяз выдзяляе Беларусі 7 млн. еўраў для стварэння цэнтраў для нелегальных мігрантаў.

«Цэнтры размеркавання мігрантаў павінны быць часткова адкрытага, часткова закрытага тыпу. Так азначаецца ў апісанні праекту», – напісаў сайт нямецкага выдання taz.de на мінулым тыдні.

У такіх цэнтрах, паводле taz.de будуць змяшчацца нелегалы, пакуль іх не дэпартуюць ці яны не зʼедуць добраахвотна.

«Цэнтры будуць разлічаныя на 30-50 месцаў і будуць задавальняць лепшым міжнародным стандартам і стандартам ЕЗ», ідзе гаворка ў дакуменце. Пры гэтым плануецца зрабіць праект такім чынам, каб былі асобныя крылы для жанчынаў, дзяўчына і семʼяў, якія патрабуюць псіхалагічнай і меддапамогі», – сцвярджае нямецкая крыніца, а таксама падкрэслівае, што ні таго, ні іншага цяпер у Беларусі не існуе.

Taz.de сцвярджае, ЕЗ планаваў строіць цэнтры для бежанцаў і мігрантаў, якіх не пусцілі ў ЕЗ або тых, каго патрэбна з ЕЗ дэпартаваць: уцекачоў з Украіны, Сірыі і тых, хто «бяжыць ад эканамічнага крызісу з Расеі ў пошуках працы ў ЕЗ».

«На самой справе, у першую чаргу цэнтры строяць для чачэнскіх уцекачоў, якія ў асноўным, хочуць тут застацца», – падкрэслівае taz.de.

З дакументу не ясна, які працэнт ад усёй колькасці пастроеных цэнтраў будзе «закрытым». Таксама апісваецца становішча інтэрнаваных (прымусова затрыманых, пераселеных ці тых, каму абмежавалі свабоду перамяшчэння іншым чынам – аўт.) уцекачоў, якія змогуць вольна перамяшчацца па тэрыторыі краіны.

У цэнтрах збору інфармацыі аб бежанцах і памежным агенцтву ЕЗ Фронтэкс збіраюцца дадзеныя для падрыхтоўкі так званых «сітуацыйных малюнкаў». Усталяванне аналагічных цэнтраў ЕЗ прафінансаваў таксама ў Турцыі і Каўказскім рэгіёне.

Кіраўнік дзяржавы – Дзяржпагранкамітэту: “Нам чужыя мігранты тут не патрэбныя”

Кіраўнік дзяржавы запытаў Анатоля Лапо, старшыню Дзяржпагранкамітэта пра дамовы з ЕЗ

«У нас ёсць нейкія дамовы з ЕЗ па міграцыі. Яны нібыта вылучаюць нам сродкі на добраўпарадкаванне месцаў знаходжання мігрантаў. Я б хацеў пачуць вашую адзнаку ў гэтым плане і ацэнку нашых дамоўленасцяў, дзеянняў. Што на сённяшні дзень зроблена, і што мы будзем рабіць?», – пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка папярэдзіў Лапо, «што ніякага »адстойніка« у Беларусі быць не павінна».

«Нам чужыя мігранты тут не патрэбныя . Калі нехта ў гэтым зацікаўлены, то грошы павінны вылучацца не толькі на стварэнне падобных пунктаў і паселішчаў для незаконных мігрантаў, але на іхную далейшую экстрадыцыю. Нам яны тут не патрэбныя. Гэта трэба мець на ўвазе. Таму пакуль мы далёка ў гэтым плане не зайшлі, калі ёсць нейкія небяспекі, мы павінны неадкладна прыпыніць падобныя працэсы. Калі гэта неабходна», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка».

ВД, belsat.eu паводле taz.de, belta.by

Стужка навінаў