80-ты дзень пратэстаў: вайна з медыкамі, крымінальная справа супраць Пальчыса, Шкляраў з'ехаў з Беларусі


Агляд галоўных падзей дня чытайце на belsat.eu.

Вайна з дактарамі

Сёння раніцай дактары выйшлі на акцыю салідарнасці ў Менску. З двух дзясяткаў удзельнікаў ранішняй акцыі затрымалі адзінаццаць, астатнім удалося ўцячы. Некалькі гадзінаў лекары правялі ў пастарунку. Планавыя аперацыі былі прыпыненыя. Цяпер у дактароў на руках пратаколы за ўдзел у несакцыянаваным мерапрыемстве, а значыць наперадзе суд.

Вядомы беларускі кардыёлаг, акадэмік, доктар медыцынскіх навук і былы дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандр Мрочак пракаментаваў «Белсату» сённяшняе затрыманне лекараў у Менску.

«Са мной прайшла своеасаблівая трансфармацыя пасля 9-10 жніўня, падобная трансфармацыя адбылася са шматлікімі медыцынскімі работнікамі».

Аб’ектыў
Масавыя затрыманні медыкаў
2020.10.27 22:45

Лукашэнка пра пратэстуючых студэнтаў: Яны павінны быць выключаныя з вну

Аляксандр Лукашэнка пагражае ўсім, хто бастуе, адлічэннямі з вучобы, але пратэсты студэнтаў толькі набіраюць моц. Супраць гвалту працягваюць выступаць навучэнцы і супрацоўнікі дзясяткаў вну па ўсёй Беларусі.

Лукашэнка загадаў разганаць дэманстрантаў на Арлоўскай

Лукашэнка заявіў, што ён загадаў разагнаць мірных пратэстоўцаў на Арлоўскай з ужываннем спецсродкаў. Паводле яго, дэманстрантам у нядзелю «патрэбна была карцінка».

«Мэта была захапіць цэнтр – не пусцілі. Сонца сядае. Пайшлі на аддзелы міліцыі, пайшлі, што самае страшнае, у спальныя раёны. Цёмна, людзі перапалоханыя. Хтосьці а сёмай гадзіне выйшаў з дзеткамі на вуліцу. Гэта што нармальна, калі натоўп п’яны, ашалеўшы, праколаты наркотыкамі, пракураны і прапіты – сотні асобаў рынуліся ў гэтыя раёны. Што трэба было рабіць міліцыі? Гэта быў мой загад, каб засцерагчы людзей. Пачалі выкрываць кватэры, рынуліся туды, прыйшлося з кватэр выцягваць гэтых наркаманаў», распавёў Лукашэнка.

25 кастрычніка сілавікі ўжылі супраць мірных грамадзянаў светлашумавыя гранаты і гумавыя кулі. Некалькі дзясяткаў чалавек звярнуліся ў шпіталі. Многія не пайшлі да дактароў, бо баяцца пераследу з боку сілавікоў.

15 содняў для Змітра Дашкевіча

Суд Маскоўскага раёну сталіцы пакараў 15 соднямі арышту Змітра Дашкевіча. Вядомага актывіста і грамадскага дзеяча затрымалі на маршы ў нядзелю. Пастанову вынесла не менш вядомая ў палітычных прысудах Таццяна Моталь.

Праваабаронцы адзначаюць: з пачатку жніўня колькасць людзей, якія трапілі пад адміністратыўны пераслед, перавысіла 20 тысяч асобаў.

Сёння праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра 31-у затрыманую асобу.

Аб’ектыў
Беларускія суды працуюць на апраўданне катаванняў
2020.10.27 22:50

На «Гродна Азоце» другі дзень страйку

Змена цэху «Карбамід-4» «Гродна Азот» не прымаецца з раніцы 26-ага кастрычніка. Асноўным месцам страйку застаюцца два буйныя, зьвязаныя паміж сабой цэхі — «Аміяк-3» і «Карбамід-4».

Па стане на вечар 27 кастрычніка працэс у цэху «Карбамід-4» адсочвае кіраўнік цэха. Людзі абураныя збіццём калег і прымусам да працы з боку амапаўцаў. Міліцыянты, якія затрымалі працаўнікоў «Гродна- Азот», жорстка збівалі людзей у аўтазаках. Прынамсі аднаго страйкоўца сёння затрымалі, піша Радыё Свабода.

Святлана Ціханоўская падвяла вынікі другога дня забастоўкі

«Я ведаю, што сёння работнікі МТЗ, МАЗ, МЗКЦ, Інтэграла сутыкнуліся з адміністрацыйнымі пакараннямі. На МЗКЦ звольнілі аднаго з лідараў стачкі, інжынера Аляксандра Лаўрыновіча, і гэта не адзінкавы выпадак рэпрэсіяў супраць актывістаў. Але нягледзячы на ціск і пагрозы, заводы і прадпрыемствы працягваюць страйк.

Усе гэтыя спробы ціску – часовыя. Яны спадзяюцца, што запалохванне спрацуе. Яны хочуць, каб вы баяліся за сваю будучыню, таму што баяцца за ўласную яшчэ больш. У новай Беларусі не будзе месца рэпрэсіям, таму што мы, народ гэтай краіны, цэнім кожнага працаўніка завода, кожнага лекара, кожнага выкладчыка і студэнта».

Палітвязень Віталь Шкляраў з’ехаў з Беларусі

Паліттэхнолаг Віталь Шкляраў пакінуў Беларусь і імаверна вяртаецца ў ЗША. У Віталя ёсць амерыканскі дыпламатычны пашпарт. Вызваленне Віталя Шклярава абмяркоўваў кіраўнік Дзярждэпу ЗША Майк Пампэа па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам.

Hавiны
Палітвязень Віталій Шкляраў з’ехаў з Беларусі
2020.10.27 19:11

Супраць Эдуарда Пальчыса распачалі крымінальную справу

Блогер адбыў 30-дзённы арышт на Акрэсціна. Сёння яго меліся выпусціць, аднак на свабоду Пальчыс не выйшаў.

Hавiны
Тэлеграм: Супраць блогера Эдуарда Пальчыса распачалі крымінальную справу
2020.10.27 18:30

Колькасць інфікаваных каронавірусам за дзень перавысіла 900 чалавек

Тэмпы росту распаўсюду каронавірусу дасягнулі паказнікаў першай хвалі эпідэміі.

Hавiны
Колькасць інфікаваных каронавірусам за дзень перавысіла 900 чалавек
2020.10.27 18:08

belsat.eu

Стужка навінаў