80-гадовы пасажыр «замініраваў» самалёт Менск – Санкт-Пецярбург


Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу за ілжывае паведамленне пра мініраванне самалёту. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал СК.

Вечарам 1 лістапада ў Нацыянальным аэрапорце «Менск« пры пасадцы на рэйс на Санкт-Пецярбург 80-гадовы пасажыр паведаміў пра магчымасць выбуху борта.

Hавiны
Плошчу Незалежнасці «замініравала» 55-гадовая жанчына
2018.12.10 11:53

На месца здарэння выязджалі сапёры і следчыя, выбуховых прыладаў не выяўлена.

У дачыненні да пенсіянера распачатая крымінальная справа за заведама фальшывае паведамленне пра небяспеку паводле ч.1 арт.340 Крымінальнага кодэкса. Зараз ён затрыманы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў