80 гадоў таму Савецкі Саюз напаў на Фінляндыю


Пасля таго, як СССР заняў частку Польшчы і Прыбалтыкі ў кастрычніку 1939 году, Сталін высунуў фінам ультыматум, патрабуючы, каб яны аддалі частку сваёй тэрыторыі.

Савецкія ўлады запатрабавалі ад фінаў перанесці мяжу каля Ленінграду на 25 км і ўзяць у арэнду паўвостраў Ханко для будаўніцтва вайсковай базы. Аднак савецкія патрабаванні былі адхіленыя. Фінляндыя апынулася ў сферы ўплыву СССР паводле сакрэтнага пратаколу пакту Рыбентропа-Молатава. Гэта дало савецкім уладам зялёнае святло для спробаў анексіі ўсёй краіны, як гэта было з краінамі Балтыі.

26 лістапада 1939 года артылерыйскія снарады ўпалі ў вёску Майніла на савецкім баку мяжы. Саветы адразу ж абвінавацілі фінаў ва ўварванні на іх тэрыторыю, хаця, як высветлілася, напад стаў працай савецкай артылерыі. Інцыдэнт стаў падставаю для Сталіна каб дэнансаваць пакт аб ненападзе і вайсковым уварванні ў Фінляндыю.

Чырвоная армія ўварвалася ў фінскую Карэлію раніцай 30 лістапада 1939 года. Сілы нападнікаў былі ашаламляльнымі – больш за мільён савецкіх салдат супраць 200-тысячнай фінскай арміяй. У фінаў было ўсяго некалькі дзясяткаў танкаў і састарэлая авіяцыя. У саветаў было 2500 танкаў і больш за 700 бронемашынаў.

Савецкія военачальнікі спадзяваліся, што, дзякуючы разгромнай перавазе Чырвонай Арміі, вайна будзе доўжыцца некалькі тыдняў. Аднак дзякуючы добра падрыхтаванай абароне вайна цягнулася 3 месяцы, а для СССР яна скончылася толькі часткова паспяхова. Фіны страцілі 11 адсоткаў сваёй тэрыторыі і ім давялося эвакуяваць паўмільёна грамадзянаў, але яны засталіся незалежнымі. І гэты факт у Фінляндыі нават называюць «цудам зімовай вайны». Эфектыўную абарону краіны арганізаваў «бацька фінскай незалежнасці» маршал Карл Густаў Маннэргэйм.

СССР заплаціў за гэтую частковую перамогу несувымернымі стратамі. Чырвоная армія страціла 230 тысячаў чалавек. Савецкі Саюз быў прызнаны ў заходнім свеце агрэсарам і выключаны з Лігі Нацыяў. СССР на акупаваных тэрыторыях стварыла Карэла-Фінскую Савецкую Рэспубліку, якая павінна была стаць інструментам магчымай будучай анексіі Фінляндыі. Стварэнне асобнай нацыянальнай рэспублікі на далучаных тэрыторыях было выдумкай, таму што абязлюджаныя раёны былі населеныя расейцамі.

Фоторепортаж
«Улыбаемся, пусть и сквозь зубы». Как живет бывший финский город в составе России – фоторепортаж
2019.03.05 15:50

Пасля заканчэння вайны з СССР Фінляндыя стала саюзнікам нацысцкай Нямеччыны і прыняла ўдзел у нападзе на СССР у 1941 г. Аднак, нягледзячы на паразу Трэцяга рэйху, пасля вайны фінам далося пазбегнуць лёсу краінаў Цэнтральнай Еўропы. Выбраўшы нейтралітэт, яны не сталі часткай Усходняга блоку.

Афіцыйнае святкаванне гадавіны пачатку зімовай вайны пачнецца ў нядзелю ў Хельсінкі з ускладання вянкоў да Нацыянальнага мемарыялу зімовай вайны прадстаўнікамі фінскіх уладаў. Затым на працягу 105 дзён, гэта значыць, пакуль працягваліся вайсковыя дзеянні, кожны дзень будзе запальвацца новая свечка, прысвечаная ўсім фінам і добраахвотнікам з іншых краінаў, якія дапамагалі абараняць краіну 80 гадоў таму.

ЯБ belsat.eu паводле yle.fi/

Стужка навінаў