На 8 студзеня ў Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі


Ілюстрацыйны здымак

Белгідрамет абвесціў высокі ўзровень небяспекі праз моцны снегапад.

«Увага! Папярэджанне пра неспрыяльную метэаралагічную зʼяву. 8 студзеня (пятніца) у многіх раёнах рэспублікі чакаецца моцны снег», – гаворыцца ў паведамленні Белгідрамету.

МНС краіны таксама звярнуўся да беларусаў з папярэджаннем:

«Добры дзень, у іншыя гады вы б, напэўна, здзівіліся таму, што ў студзені могуць быць снегапады. Але заўтра, 8 студзеня, у многіх раёнах краіны чакаем моцнага снегу».

ММ belsat.eu

Стужка навінаў