8 лістапада – апошні дзень, калі BYSOL дапамагае сілавікам


Беларускія сілавікі падчас затрыманняў 11 кастрычніка.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Рашэнне аб спыненні дапамогі кіраўніцтва фонду прыняло пасля жорсткага разгону дэманстрантаў падчас нядзельнай акцыі на Дзяды ў Менску.

«Са дня выбараў мінула 3 месяцы. Мы вырашылі, што гэтага часу было дастаткова, каб тыя, хто не хацеў браць удзел у злачынствах, маглі сысці і звярнуцца да нас. Мы атрымалі за час працы з сілавікамі больш за 400 зваротаў з самых розных структур. Але ад сёння мы з імі больш не працуем», – паведаміў сузаснавальнік фонду Яраслаў Ліхачэўскі.

Пасля заявы Ліхачэўскага ў фэйсбуку адбыўся ўсплёск зваротаў, толькі за тыдзень напісалі каля 100 чалавек.

Благотворительный фонд BySol начал свою работу ровно два с половиной месяца назад.

Одной из главных целей фонда было…

Posted by Jaroslav Likhachevskiy on Monday, 2 November 2020

Паводле яго словаў, BYSOL спыняе працу не толькі з АМАПам і міліцыяй, але і з усімі супрацоўнікамі сілавых структур, нават з сакратарамі і кіроўцамі. Раней фонд выплачваў тым, хто сышоў ці быў звольнены з працы 1 500 еўра, каб чалавеку было за што жыць, пакуль ён знойдзе новае месца.

Цяпер супрацоўнікі сілавых структур маюць па ўсіх пытаннях звяртацца да фонду BY_Pol, але ўмовы там іншыя і канкрэтнай безумоўнай сумы дапамогі няма.

«Мы будзем дапамагаць кожнаму чалавеку ў залежнасці ад яго сітуацыі і ад таго, ці насамрэч яму патрэбна дапамога», – патлумачыў кіраўнік фонду Ігар Лобан, былы следчы па асабліва важных справах следчага ўпраўлення СК па Гарадзенскай вобласці, маёр юстыцыі.

BY_Pol займаецца не толькі падтрымкай звольненых сілавікоў, а таксама працуе над стварэннем прафсаюза, рыхтуе змены ў заканадаўства і сістэму правааховы. «Вядома, гэтыя змены будуць прымацца ўжо ў новай Беларусі, бо пакуль ніякія рэформы нельга правесці. А заканадаўства і сілавыя структуры трэба рэфармаваць безумоўна, каб і ў будучыні яны не сталі інструментам гвалту», – падкрэсліў Лобан.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў