8 ліпеня будзе дажджліва і прахалодна


Цягам дня, 8 ліпеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, прагназуюць сіноптыкі.

Вецер заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Цягам дня паветра ў краіне прагрэецца ад 16 д 22 градусаў цяпла.

У Менску сёння прагназуецца кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70 %), магчымая навальніца. Вецер заходні парывісты. Тэмпература паветра раніцай 12 – 14 са знакам плюс, днём каля 18 – 20 градусаў цяпла, вечарам ад 14 да 16 вышэй за нуль.

СК belsat.eu

Стужка навінаў