8-гадовая дзяўчынка выпала з акна другога паверху ў Рэчыцкім раёне


8-гадовая дзяўчынка з рознымі траўмамі паступіла ў Рэчыцкі цэнтральны раённы шпіталь. Медыкі неадкладна паведамілі пра гэта ў міліцыю, а апошнія высветлілі, што дзіця выпала з акна, паведамляецца на сайце МУС.

Паводле Таццяны Серак, інспектара інспекцыі па справах няпоўнагадовых Рэчыцкага РАУС, дзіця атрымала пашкоджанні ў выніку падзення з акна другога паверху катэджу. Школьніца разам з сёстрамі бавіліся ў пакоі. Дзяўчынка пераскоквала з аднаго прадмета мэблі на іншы, у выніку дзяўчынка апынулася на падаконніку і страціла раўнавагу. Школьніца паспрабавала ўхапіцца за маскітныя сеткі, але разам з імі вывалілася вонкі: звалілася на казырок дому, а з яго скацілася на зямлю.

Дзяўчынка выхоўваецца ў паспяховай сям’і, раней падобных інцыдэнтаў не адбывалася. Цяпер дзіця знаходзіцца на лячэнні ў больніцы.

Як засцерагчыся ад няшчасных выпадкаў

Штогод, як толькі становіцца цёпла, навінаў пра тое, што дзіця выпала з акна, досыць шмат. Вокны адчыненыя, а антымаскітныя сеткі не засцерагаюць ад выпадзення. Гэтак толькі ў траўні зафіксаваныя прынамсі тры няшчасныя выпадкі праз выпадзенне з вокнаў: у Гомлі загінуў 3-гадовы хлопчык, у Бабруйску атрымала пашкоджанні аднагадовае дзіця і ў Быхаве атрымаў удары 4-гадовы хлопчык. Пра тое, як засцерагчыся ад падобных няшчасных выпадкаў «Белсат» падрыхтаваў парады ўадмысловым матэрыяле:

Сезон адкрытых вокнаў: як засцерагчы дзіця ад падзення?

У сваю чаргу міністэрства ўнутраных справаў нагадвае, што падчас летніх канікулаў з мэтай пазбегнуць дзіцячага траўматызму дарослым неабходна быць асабліва пільнымі. Варта штодня нагадваць дзецям пра правілы дарожнага руху, рашуча спыняць свавольства на вадзе і паблізу вадаёмаў, тлумачыць, як паводзіць сябе падчас гульняў з сябрамі на вуліцы.

Ірына Пушкарова: Не бойцеся таго, што дзіця ці дарослая асоба з аўтызмам знаходзіцца побач

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары