8 гадоў таму мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў ператварылася ў самую крывавую


19 снежня 2010 года ў вечар прэзідэнцкіх выбараў дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі ў цэнтр сталіцы, каб пратэставаць супраць незамяняльнасці існага палітычнага рэжыму ў краіне. Падзея ўвайшла ў найноўшую гісторыю Беларусі як Плошча-2010.

Падзеі таго вечара падзялілі жыццё беларускага грамадства на «да» і «пасля».

Пратэстоўцаў на Плошчы сустрэла сцяна спецназаўцаў з дручкамі і шчытамі ды цуг аўтазакаў. Для больш як 700 чалавек вынікам таго паходу сталі збіццё, арышты, штрафы. А некалькі дзясяткаў чалавек шлях да Волі прывёў за краты – на доўгія месяцы.

Плошча-2010 у фільмах «Белсату»

ДР belsat.eu

Стужка навінаў