Лябедзька: Ці вызваляць усіх, трэба запытаць тых, хто выйшаў


Традыцыйнае пасланне парламенту і народу Аляксандр Лукашэнка ў апошні момант адмяніў. Але грамадскасць атрымала не менш цікавае шчыраванне ад былога палітвязня Андрэя Саннікава.

Андрэй Саннікаў на мінулых прэзідэнцкіх выбарах паводле незалежных сацыёлагаў меў найбольшае падтрыманне сярод насельніцтва. Сёння ён прызнаўся, што, быўшы за кратамі, двойчы пісаў прашэнне аб памілаванні. Нягледзячы на гэта спазнаў не толькі псіхалагічны, але і фізічны ціск, катаванні ды здзекі. Ці лёгка стаць у Беларусі героем?

Ці чакае Андрэя Саннікава лёс Аляксандра Казуліна, які пасля вызвалення гэтак і не змог вярнуцца ў палітыку? Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што экс-кандыдату на прэзідэнцтва трэба даць час, каб вызначыцца.

Надышоў перыяд пацяплення адносінаў паміж Беларуссю і Захадам. Як апазіцыя перажыла крызіс, які яму папярэднічаў? “Магу адказаць за партыю, –– гаворыць Анатоль Лябедзька. – Да выбарчай кампаніі ў нас быў пад’ём, у нас гарэлі вочы. <…> А потым быў рэзкі спад уніз – пасля падзеяў Плошчы. І прыкладна да красавіка мы былі ў крызісе. З красавіка пачаўся пад’ём, бо ўжо праз месяц мы выдалі антыкрызісную праграму”. Паводле Анатоля Лябедзькі, пра існаванне праграмы ведаюць дзесяць адсоткаў беларусаў, што ёсць нядрэнным вынікам.

Ці ідуць кулуарныя размовы пра вызваленне Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязняў, якія не падпісалі прашэнняў аб памілаванні? Паводле Анатоля Лябедзькі, сённяшняя сітуацыя адрозніваецца ад той, што была год таму, таму прасцей на гэтае пытанне будзе адказаць тым, каго толькі што выпусцілі.

belsat.eu

Стужка навінаў