Бандарэнка: Я быў гатовы да смерці – на Плошчы ці пасля


“У турме нам было лягчэй, чым тым, хто змагаецца з сістэмай у адзіночку”, – зазначыў Зміцер Бандарэнка на прэс-канферэнцыі ў Менску 17 красавіка.

Ён сказаў, што быў гатовы да магчымай смерці – “на Плошчы ці пасля”.

“Нам было прасцей: мы адчувалі падтрыманне з волі, нават калі не пускалі адвакатаў і не было ліставання. Напрыклад, да сукамерніка прыходзіла на спатканне жонка і расказвала, што нямецкія тэлевізійнікі здымаюць сюжэт пра тое, што да мяне не пусцілі адваката. А вось калі ў чалавека тэрмін 10–15 гадоў, і ён адзін супраць сістэмы, і таксама ціснуць на ягоную сям’ю, а жонка не ведае, што рабіць, бо няма грошай… І такія прыклады гераічнай барацьбы з сістэмаю мы назіралі. І людзі ўсё адно не ломяцца, пішуць скаргі, не прызнаюць віны, робяць штосьці. І дабіваюцца гэтага. Гэта рэальнасць. У гэтым сэнсе нам было прасцей, бо мы ведалі, што падтрыманне з волі ёсць”, – падкрэсліў Бандарэнка.

На прэс-канферэнцыі прысутнічалі карэспандэнты ОНТ, якім Бандарэнка сказаў, што яны лепшыя за прадстаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі. “Часам агідна вас глядзець, і вы ведаеце чаму. Палохаць вас не буду. Але ад турмы і сумы – вы ведаеце… Я сядзеў у камеры штрафнікоў, са мною былі два падпалкоўнікі ды адзін палкоўнік МУС, галоўны інжынер аднаго з асноўных прадпрыемстваў Беларусі”, – адзначыў Бандарэнка.

belsat.eu

Стужка навінаў