Дадатковых памежных пунктаў з Польшчаю на святы няма


На Вялікдзень Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, узгадніўшы з суседнімі краінамі, традыцыйна адчыняе пункты спрошчанага пропуску.

Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту, дадатковы пропуск грамадзянаў праз дзяржаўную мяжу дзее на трох кірунках: латвійскім, літоўскім і ўкраінскім. Карыстацца імі могуць тыя, хто стала жыве на памежнай тэрыторыі. Пункты дзеюць 14 і 15 красавіка. З сабою трэба ўзяць пашпарт, у выпадку з Латвіяй і Літвою – з візаю адпаведнай дзяржавы.

Спіс дадатковых пунктаў пропуску і рэжым працы можна паглядзець тут.

belsat.eu

Стужка навінаў