Апытанне: што засталося ў памяці?


Роўна год назад 11 красавіка а 17:56 прагрымеў выбух на станцыі метро “Кастрычніцкая”. Загінулі 15 чалавек, 387 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, яшчэ двух абвінавачаных у тэракце расстралялі.

“Белсат” запытаўся ў менчукоў, што яны думаюць пра леташнія падзеі ды ці вераць у афіцыйную версію трагедыі.

“Пра трагедыю мы, канечне, памятаем, але цяпер у нас у метро ўсё добра – свабодна, без страху ездзім. І я думаю, што пакараныя былі менавіта вінаватыя людзі”, – кажа жанчына.

“Я не хачу пра гэта і памятаць, бо я нічога не баюся. Незразумела гэта, чаго гэтыя людзі хацелі, улады, відаць, заціраюць праўду. Няправільна, што людзей расстралялі, бо мусіць усё вонкі выйсці”, – кажа мужчына сталага веку.

“Увогуле змяшаныя пачуцці, бо ў мяне якраз дзіця ў гэты час у метро ехала. Канечне, усё гэта жахліва. Я ўвогуле супраціўнік смяротнага пакарання, тым больш гэтак хутка ўсё здзейснілі. Ведаеце, нават не хочацца гэтага каментаваць, але сумневаў шмат. А што датычыць выканання прысуду, ну незусім адэкватна”, – кажа мужчына.

“Ведаеце, невядома, ці нам усю праўду сказалі, але калі іх расстралялі, то наверсе лепш ведаюць”, – падзялілася жанчына.

belsat.eu

Стужка навінаў