Менск: кветкі ля «Кастрычніцкай»


У гадавіну тэракту ў менскім метро, каля ўваходу на станцыю «Кастрычніцкая», з раніцы ляжаць кветкі.

Сёння ў Менску пройдуць афіцыйныя цырымоніі на памяць пра ахвяраў тэракту. А 17:50 ля ўваходу на станцыю метро «Кастрычніцкая» будзе адкрыты памятны знак. У гэты ж час каля царквы Усіх Святых на памяць пра бязвінна забітых пройдзе мітынг-рэквіем, а ў крыпце бажніцы плануюць адкрыць табліцу памяці і адслужыць паніхіду.

З 19:00 да 20:00 ускласці кветкі да месца трагедыі плануюць моладзевыя актывісты.

belsat.eu

Стужка навінаў