Паліва падаражэла на 5–12 %


Перагляд коштаў канцэрн «Белнафтахім» традыцыйна патлумачыў неабходнасцю «паэтапнага збліжэння цэнаў на тавары ў краінах Мытнага саюзу і павышэння эфектыўнасці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў».

Паводле інфармацыі канцэрну, кошт бензіну «Нармаль-80» складае 6050 руб. за літр (+650 руб., або 12 %), «Аі-92» – 6300 (+300, або 5 %), «Аі-95» – 6800 (+350, або 5,4 %), дызпаліва – 6950 (+350, або 5,3 %).

«Дзейныя раздробныя цэны на нафтапрадукты (з улікам павелічэння) застаюцца ніжэйшымі за ўзровень аналагічных цэнаў у Расейскай Федэрацыі на 15–18 %», – гаворыцца ў паведамленні.

За мінулы год «Нармаль-80» падаражэў у 2,4 разу, «Аі-92» – у 1,99 разу, «Аі-95» – у 1,88 разу, дызельнае паліва – у 2,44 разу. З пачатку гэтага года кошт бензіну «Нармаль-80» павялічыўся на 18,6 %, «Аі-92» – на 10,5 %, «Аі-95» – на 11,5 %, дызпаліва – на 10,3 %.

belsat.eu

Стужка навінаў