Абвешчаны конкурс на найлепшую песню для Плошчы


Яна мае аб’яднаць беларусаў, калі гэта не пад сілу апазіцыйным палітыкам.

Дэмакратычны актывіст з Кобрыну Аляксандр Мех абвесціў конкурс на найлепшую песню для Плошчы. Ён паведаміў “Белсату”, што ўжо атрымаў адзін аўдыёфайл і пяць вершаў.

Актывіст мяркуе, што беларусам трэба песня, якая іх аб’яднае, “бо вынік гэтых выбараў залежыць не ад кандыдатаў, усё будзе вырашацца менавіта на Плошчы”. Песні, прысвечаныя Плошчы, Аляксандр Мех заклікае дасылаць на адрас ploscha2010@gmail.com. Пераможцы ён абяцае ўзнагароду.

А вось за найлепшую ідэю плакату “Час мяняць лысыя шыны!” аўтара чакае планшэт iPad ад ананімнага прадпрымальніка з Менску. Паводле яго, ідэю конкурсу падказала фраза Андрэя Саннікава, якую кандыдат на прэзідэнта прамовіў падчас свайго тэлевыступу.

Прадпрымальнік звязаўся з групаю падтрымання кандыдата праз інтэрнэт. Ён прапанаваў публікаваць конкурсныя працы ў сацыяльных сетках і дасылаць іх у незалежныя медыі. Вынікі конкурсу ананім абяцае агучыць на Каляды.

belsat.eu

Стужка навінаў