Як Вялікдзень адзначаюць... жыхары заапарку


Для жывёлы зрабілі адмысловыя пісанкі. Тыгры, напрыклад, атрымалі дэкараваныя кардонныя яйкі з мясам унутры.

Працаўнікі заапарку ў Буэнас-Айрэсе вырашылі павіншаваць сваіх падапечных яшчэ ў Вялікую пятніцу.

Біёлаг заапарку ДжавАнна ДанІні (Giovanna Donini) распавяла, што ў нядзелю кожнаму наведніку падаруюць шакаладнае яйка, таму не хацелі пакрыўдзіць і звяроў. Для кожнага ж гадаванца зрабілі адмысловую пісанку з кардону, а ўнутр схавалі ўлюбёны пачастунак.

Паводле адмыслоўца, гэта частка праграмы, мэта якой – заняць жывёлу і даць ёй пачуцца шчасліваю. На Каляды жыхары заапарку ў Буэнас-Айрэсе таксама атрымліваюць падарункі.

Заўтра каталікі святкуюць Вялікдзень. Праваслаўныя ж адзначаюць сёння Дабравешчанне. Паводле Святога Пісання, у гэты дзень арханёл Гаўрыіл з’явіўся перад Дзеваю Марыяй ды паведаміў ёй, што яна народзіць Выратавальніка свету.

belsat.eu

Стужка навінаў