Апытанне: хто выратуе Беларусь?


Ці верыце, што вашае жыццё можа змяніцца на лепшае? І хто можа дапамагчы беларусам? З такімі пытаннямі карэспандэнты “Белсату” звярнуліся да жыхароў Горадні.

“Паўплываць мы можам толькі самі”, – такі адказ журналісты пачулі двойчы. Наступныя рэспандэнты называлі іншыя варыянты: “Гэта залежыць ад таго, як астатні свет адрэагуе, наколькі мы там уплываем – такая маленькая краіна”, – лічыць спадар. “Хутчэй, чыноўнікам трэба задаваць такое пытанне”, – адказаў наступны.

“Пакуль не відно, каб канкрэтныя крокі рабіліся ў лепшы бок. Здаецца, прэзідэнт стараецца… Можа быць, чыноўнікі ўнізе не зусім разумеюць яго або не хочуць разумець”, – разважае наступная апытаная.

“Ты большага глупства не мог спытаць? Якое паляпшэнне, хлопцы?! – раздражніўся спадар. – Расея вас выратуе і ратавала ўсё жыццё”.

belsat.eu

Стужка навінаў