Святлана Калінкіна ў "Гарачым каментары"


Вынікі сакавіцкага даследавання НІСЭПД паказваюць, што ў беларускім грамадстве няма агульнай пазіцыі адносна палітычнай сітуацыі. Галасы беларусаў дзеляцца на тры амаль роўныя часткі. Праціўнікаў уладаў агулам больш. Але гэта не кансалідаваная разрозненая частка насельніцтва.

Пераважна грамадзяне не падтрымліваюць радыкальнай змены палітычнай сістэмы. Таксама не карыстаецца папулярнасцю ідэя байкоту, што тлумачыцца недастатковым распаўсюдам гэтай інфармацыі.

Паводле шэф-рэдактаркі “Народнай волі”, не варта цалкам давяраць вынікам сацыялагічных апытанняў у Беларусі. “Усе апазіцыйныя палітыкі ды незалежныя журналісты маюць рацыю ў тым, што большасць насельніцтва крытычна ставіцца да ўладаў. Гэта зняпраўджвае афіцыйныя сацыялагічныя апытанні. Напэўна, надышоў той этап, калі грамадская думка фармуецца не дзяржаўнаю прапагандай, а рэаліямі жыцця, гаманцамі і тым, што людзі бачаць вакол сябе”, – зазначыла журналістка.

Каля траціны апытаных гатовыя аддаць свой голас за нейкую трэцюю сілу. За кагосьці, хто не быў бы прадстаўніком уладаў і не меў бы дачынення да традыцыйнай апазіцыі. Спадарыня Калінкіна скептычна ставіцца да гэткай магчымасці, паколькі ў сённяшняй Беларусі мала магчымасцяў для стварэння новых палітычных сілаў.

“Магчыма, людзі не давяраюць дзейнай апазіцыі таму, што яна мае за плячыма вялікі багаж паразаў. І таму ёсць чаканне новых людзей, якія б змаглі перамагчы. Гэта не запыт на новую сілу, а хутчэй патрабаванне новых твараў”, – мяркуе Калінкіна.

belsat.eu

Стужка навінаў