Цыгарэты падаражэлі на 3,1—4,7 %


Ад 1 красавіка максімальныя рознічныя цэны на асобныя маркі цыгарэт павышаюцца на 3,1—4,7 % у залежнасці ад маркі. На большасць марак цыгарэт максімальныя рознічныя цэны захаваныя на ўзроўні сакавіка 2012 года. Цэны павышаны на некаторыя маркі цыгарэт, што вырабляе ААТ “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”.

Згодна з інфармацыяй, апублікаванай на сайце Міністэрства па падатках і зборах, цэны на цыгарэты маркі “Мінск Superslims” і “Мінск 5 Superslims” павышаюцца на 4,7% да 3.350 рублёў за пачак, “Фэст”, “Фэст 7” — на 3,8% да 2.700, NZ 8, NZ 10 — на 3,1% да 3.350 рублёў. Queen Charm, Queen Eleganse, Queen Menthol, Queen Elite Superslims, Queen Superslims — на 4,7% да 3.350 рублёў, Portal Superslims Gold, Portal Superslims Silver — на 2,2% да 4.700 рублёў.

Цана на цыгарэты NZ Black Compact, NZ Gold устаноўлена ў памеры 4.500 рублёў за пачак.

Апошняе павышэнне цэн на цыгарэты адбылося 1 сакавіка 2012 года ў сярэднім на 2,6—12,1%.

belsat.eu

Стужка навінаў