Уладзімір Някляеў: БРСМ глушыў мяне маімі ж песнямі


Паводле кандыдата на прэзідэнта, улады не ўсведамляюць, што выкарыстоўваюць ягоныя песні.

Паводле Някляева, больш за 10 гадоў песні на ягоныя вершы (напрыклад, “Белае віно і чырвонае” і “Гуляць дык гуляць”) гучаць як народныя, у тым ліку і ў эфіры афіцыйных радыёстанцыяў. Палітык распавёў, што падчас ягонага пікету на Камароўскім рынку ў Менску “доблесныя беларускія камсамольцы” пры дапамозе магутных дынамікаў спрабавалі заглушыць яго ягонаю ж песняю “Гуляць дык гуляць”.

Дарэчы, на канцэрце для ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу вечарам 7 снежня менавіта гэтыя дзве песні выканала Анжэліка Агурбаш, прычым “Белае віно і чырвонае” стала фіналам канцэртнай праграмы.

“Не ведаю, выпадкова Анжэліка заспявала гэтую песню ці асэнсавана. У любым выпадку тое, што яна зрабіла, выбіваецца з шэрагу звыклых паводзінаў нашых артыстаў эстрады, – так каментуе выступ Уладзімір Някляеў. – Але ўсё адно гэта ўчынак, і я рады, што хоць нехта ў гэтай краіне гукнуў мне з таго берага: “Уладзімір Пракопавіч, дзякуй за тое, што мы разам зрабілі!”

belsat.eu

Стужка навінаў