Людміла Гразнова ў "Гарачым каментары"


Афіцыйная дата расстрэлу Уладзіслава Кавалёва – 15 сакавіка. Пасведчанне аб смерці пакаранага за “суўдзел у здзяйсненні тэракту” з ЗАГСе Першамайскага раёну Віцебску атрымала ягоная маці. Любоў Кавалёва не ўпэўненая, што ў дакуменце пазначылі сапраўдны дзень.

Са сваім сынам Любоў Кавалёва апошні раз пабачылася 11 сакавіка. Пазней да асуджанага на смерць наведнікаў не пускалі. З гэтай прычыны адвакату Уладзіслава не ўдалося падаць наглядную скаргу на рашэнне Вярхоўнага суда. 14 сакавіка Аляксандр Лукашэнка вырашыў не мілаваць прызнаных тэрарыстамі Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. 16 сакавіка абвесцілі, што прысуд выканалі. Выканалі… днём раней – стала вядома толькі сёння.

Праваабаронца падкрэслівае, што расстрэл адбыўся ў час, калі адвакат Кавалёва рыхтаваў наглядную скаргу, і ўлады ведалі пра гэта. “Да таго ж скарга была ў Камітэце правоў чалавека ААН. І гэта непавага ды выклік да гэтай структуры: чаму менавіта ў перыяд разгляду скаргі выконваецца смяротны прысуд. Да таго ж у гэты час разглядалася ў Еўразвязе пытанне аб Беларусі, і гэта таксама правакацыйны жэст у адносінах Еўразвязу”, – зазначае спадарыня Гразнова.

Паводле Людмілы Гразновай, паспешлівае забойства абвінавачаных і недавер насельніцтва да афіцыйнай версіі следства не даюць беларусам пачувацца ў бяспецы.

belsat.eu

Стужка навінаў