Стартап былога працаўніка БТ «праславіў» сястру Саўчанкі на НТВ


Сястра народнага дэпутата Украіны Надзеі Саўчанкі Вера неаднаразова адмаўляла расейскім медыям у каментары, але ўсё роўна трапіла ў сюжэт НТВ.

У сваім «Facebook’у» Вера Саўчанка паведаміла, што да яе звярнулася беларускае інфармацыйнае агенцтва «StringersHub». Пазней сюжэт пад назваю «Сестра Савченко рассказала НТВ о своем обращении к президенту США» выйшаў на расейскім тэлеканале НТВ. Да допісу ў «Facebookʼу» Вера Саўчанка дадала гэштэг #БєларусьЦеОбласьРосії?

Скрыншот з сюжэту, які паказалі па НТВ з удзелам Веры Саўчанкі

Заснавальнік кампаніі «StringersHub» Якаў Бута раней працаваў у Белтэлерадыёкампаніі.

Якаў Бута ў Нью-Йорку. Фота з vk.com

23 сакавіка Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева абраў для Надзеі Саўчанкі меру стрымання ў выглядзе арышту да 20 траўня. Надзею Саўчанку абвінавачваюць у здзяйсненні шэрагу крымінальных злачынстваў: дзеянні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады, замах на жыццё дзяржаўнага або грамадскага дзеяча, тэрарыстычны акт. Па адным з артыкулаў ёй пагражае пажыццёвае зняволенне.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў