Belsat.eu падводзіць вынікі чарговага дня супрацьстаяння беларускага народу і ўладаў.
На гэтыя выходныя ўлады планавалі сабраць грандыёзны мітынг, на які зганялі працаўнікоў дзяржпрадпрыемстваў з усёй краіны, аднак у выніку адмянілі акцыю. На стэле, плошчы Незалежнасці і Кастрычніцкай плошчы праводзілі падрыхтоўчыя працы, мантаж адмысловай сцэны, але 23 кастрычніка ўсё разабралі.
Праўда, паводле неафіцыйнай інфармацыі, улады проста зразумелі, што не змогуць сабраць на мітынг дастаткова людзей, каб зрабіць яго сапраўды масавым. Да таго ж, яны баяліся зліцця двух мітынгаў (праўладнага і пратэставага) у адзін.
«Гэта быў унутраны экзамен для самога сябе, – растлумачыў ён. – Я вырашыў распавесці аб сваім рашэнні, каб сімвалічна падтрымаць смелых беларусаў, якія падпалі пад рэпрэсіі. Як прафесіянал у сітуацыі, якая склалася я ім дапамагчы, на жаль, не змог».
На мінулым тыдні таксама сышоў у адстаўку начальнік аддзелу дзяржаўнага абвінавачання Эльдар Сафараў.
Цікава, што ў 2010-м Сафараў быў дзяржаўным абвінаваўцам на судовым працэсе па палітычна матываванай справе прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, супраць якога сфабрыкавалі абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэракту. Тады Сафараў патрабаваў патрабаваў пакараць Аўтуховіча 20 гадамі зняволення, але суд большасць абвінавачванняў з палітвязня зняў.
Ужо традыцыйна перад выходнымі ўзмацняецца паляванне на незалежных журналістаў.
У Берасці 23 кастрычніка журналісту «Брестской газеты» Максіму Хлябцу і пазаштатнаму фотакарэспандэнту «Брестской газеты» і часопіса «Бінокль» Раману Чмялю далі па 15 содняў арышту кожнаму нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
У Магілёве 15 содняў арышту атрымаў студэнт Антон Туркоў, які працуе журналістам на гарадскім партале vmogileve.by.
У Слуцку сёння затрымалі карэспандэнтку «Новага Часу» Зінаіду Цімошак, яе пакінулі ў ізалятары да суду. Рэдакцыя газеты звяртае ўвагу на тое, што ў Цімошак ёсць праблемы са здароўем і ўмовы ізалятара могуць незваротна яго пагоршыць.
23 кастрычніка ў Беларусі працягваліся студэнцкія пратэсты. Акцыі салідарнасці сёння праводзілі студэнты БДУІР і МДЛУ. Выкладчыкі і студэнты БНТУ выступілі з адкрытым зваротам супраць рэпрэсіяў і гвалту.
Увечары таксама прайшлі традыцыйныя сходы грамадзянаў у сваіх мікрараёнах.
Паралельна людзі рыхтуюцца да агульнанацыянальнай забастоўку, якую Святлана Ціханоўская заклікала распачаць 26 кастрычніка. Сёння 22 дзеячы культуры запісалі відэазварот у падтрымку «народнага ўльтыматуму» і нацыянальнага страйку.
Ціханоўская таксама запісала адмысловы відэазварот з гэтай нагоды.
«Спынім усё, каб паказаць: нас не спыніць», – заявіла яна.
ІІ belsat.eu