У Санкт-Пецярбургу ўзарвалі помнік Леніну


Губернатар Валянціна Матвіенка патрабуе знайсці вінаватых і пакараць іх.

Невядомыя ўзарвалі помнік Леніну ў Пушкіне (былое Царскае Сяло, зараз уваходзіць у склад Пушкінскага раёну Санкт-Пецярбургу). Гэта здарылася ў панядзелак увечары.

Магутнасць выбуху склала каля 100 грамаў у трацілавым эквіваленце. У выніку помнік быў пашкоджаны, а ў навакольных дамах павыляталі шыбы.

Губернатар Санкт-Пецярбургу Валянціна Матвіенка патрабуе знайсці вінаватых і пакараць іх: „Калі быў здзейснены акт вандалізму ў адносінах да помніка Леніну на Фінляндскім вакзале, злачынцаў не знайшлі і не пакаралі, а любая беспакаранасць нараджае самавольства”. – сказала яна.

Нагадаем, што помнік правадыра пралетарыяту на Фінляндскім вакзале ў Санкт-Пецярбургу ўзарвалі летась 1 красавіка. У корпусе засталася вялізная дзіра.

На гэтым гісторыя замахаў на Ільіча не сканчаецца. Зімой таго ж года Леніна спрабавалі пахаваць. Побач з мемарыялам сям’і Ульянавых на „Літаратарскіх мастках” з’явіўся надмагільны помнік з надпісам „Месца ждя Уладзіміра Леніна”. У 2004 г. зноў жа ў цэнтры Пушкіна ўначы невядомыя накінулі на галаву Ільіча лябёдку. Скульптура павалілася на замялю і раскалолася на часткі.

belsat.eu

Стужка навінаў