Хто і за што трапіў у "чорны спіс"?


Забарону на ўезд у краіны Еўразвязу атрымаў яшчэ 21 чыноўнік Беларусі. Іхныя актывы таксама замарозяць, калі яны ёсць на тэрыторыі ЕЗ. У апублікаваным дакуменце таксама даецца кароткае тлумачэнне прычынаў унясення ў чорны спіс.

Аляксандр Барсукоў – начальнік ГУУС Менгарвыканкаму. Адказны за разгон мірнай акцыі апазіцыі 21 кастрычніка 2011 г. Цягам некалькіх гадоў кіраваў разгонамі акцыяў пратэсту.

Уладзімір Пуцыла – старшыня гарадскога суда Менску. Адхіліў апеляцыі палітвязняў Паўла Севярынца, Віталя Рымашэўскага і Аляксандра Атрошчанкава

Марыяна Ваўчкова – суддзя суда Партызанскага раёну Менску. За ўдзел у «маўклівых акцыях» прысудзіла арышты і штраф 9 асобам. Неаднаразова карала арыштамі і штрафамі ўдзельнікаў мірных пратэстаў.

Аксана Рэлява – суддзя суда Савецкага раёну Менску. Цягам 2010–2011 гг. пакарала штрафамі і арыштамі прынамсі 9 удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Жанна Хвайніцкая – суддзя суда Завадскога раёну Менску. Пакарала штрафамі і арыштамі прынамсі 11 удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Анжэліка Мазоўка – суддзя суда Савецкага раёну Менску. Пакарала штрафамі і арыштамі прынамсі 8 удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Аляксандр Кочык
– суддзя суда Партызанскага раёну Менску. Пакараў штрафамі і арыштамі прынамсі 9 удзельнікаў мірных акцыяў, у тым ліку ўдзельнікаў пратэсту 19 снежня 2010 г.

Наталля Каровіна – суддзя суда Фрунзенскага раёну Менску. Пакарала штрафамі і арыштамі прынамсі 9 удзельнікаў мірных акцыяў, у тым ліку ўдзельнікаў пратэсту 19 снежня 2010 г.

Юрый Харбатоўскі – суддзя суда Першамайскага раёну Менску. Пакараў арыштамі удзельнікаў акцыі 19 снежня 2010 г., раней караў штрафамі ды арыштамі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Сяргей Люштык – суддзя суда Першамайскага раёну Менску. Пакараў арыштамі ўдзельнікаў акцыі 19 снежня 2010 г., а таксама ўдзельнікаў «маўклівых пратэстаў». Раней караў штрафамі ды арыштамі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Аляксандр Якунчыхін – суддзя суда Цэнтральнага раёну Менску. Цягам 2010–2011 гг. пакараў штрафамі ды арыштамі прынамсі 8 удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту. Раней караў штрафамі ды арыштамі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Марына Запаснік – суддзя суда Ленінскага раёну Менску. Пакарала арыштамі прынамсі 7 удзельнікаў «маўклівых пратэстаў». Раней карала штрафамі ды арыштамі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Жанна Дубініна – суддзя суда Завадскога раёну Менску. Пакарала штрафамі ды арыштамі прынамсі 7 удзельнікаў акцыі 19 снежня 2010 г. Раней карала штрафамі ды арыштамі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Зінаіда Красоўская – суддзя суда Ленінскага раёну Менску. Пакарала штрафамі ды арыштамі прынамсі 7 удзельнікаў акцыі 19 снежня 2010 г. Раней карала штрафамі ды арыштамі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Сяргей Германовіч – суддзя суда Кастрычніцкага раёну Менску. Пакараў штрафамі ды арыштамі прынамсі 6 удзельнікаў акцыі 19 снежня 2010 г. Раней караў штрафамі ды арыштамі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Валянціна Свістунова – суддзя суда Цэнтральнага раёну Менску. Прысудзіла штрафы і арышты прынамсі 5 удзельнікам «маўклівых пратэстаў» ды мітынгу 19 снежня 2010 г. Раней карала штрафамі ды арыштамі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Іна Шэйко – суддзя суда Цэнтральнага раёну Менску. Прысудзіла штрафы і арышты прынамсі 6 удзельнікам «маўклівых пратэстаў». Раней карала штрафамі ды арыштамі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Людміла Лапо – суддзя суда Фрунзенскага раёну Менску. Цягам 2010–2011 гг. пакарала штрафамі ды арыштамі прынамсі 5 удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту. Раней карала штрафамі ды арыштамі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Анатоль Барысёнак
– суддзя суда Партызанскага раёну Менску. Цягам 2010–2011 гг. пакараў штрафамі ды арыштамі прынамсі 5 удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту. Раней караў штрафамі ды арыштамі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Дзмітрый Юферыцын
– суддзя суда Ленінскага раёну Менску. За ўдзел у акцыі 19 снежня 2010 г. прысудзіў арышты і штрафы прынамсі пяці 5 пратэстоўцам. Раней караў штрафамі ды арыштамі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Валянціна Зянкевіч – суддзя суда Ленінскага раёну Менску. Пакарала штрафамі ды арыштамі прынамсі 5 удзельнікаў акцыі 19 снежня 2010 г. Раней карала штрафамі ды арыштамі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

belsat.eu

Стужка навінаў