"Белсат" працягвае знаёміць з кандыдатамі.


У новым цыклі перадачаў Два на аднаго: Азбука маладых журналісты «Белсату» Павал Мажэйка і Дзмітры Гурневіч сустракаюцца з кандыдатамі на прэзідэнцтва, каб бліжэй пазнаёміцца з прэтэндэнтамі, абмеркаваць іхныя праграмы, даведацца, якою яны бачаць будучыню Беларусі.

Кожны з кандыдатаў на працягу амаль сарака хвілінаў можа поўна і без цэнзуры рэпрэзентаваць свае погляды выбарнікам, адказаць на пытанні, якія хвалююць беларускую моладзь, сфармуляваныя ў кароткіх нарысах «Азбука маладых».

Першая частка – размова з кандыдатам Аляксеям Міхалевічам сёння а 22.00

Стужка навінаў