Апытанне: беларусам трэба бараніцца ад сябе саміх


Ад каго, як і хто павінен абараняць Айчыну? З такім пытаннем журналісты звярнуліся да жыхароў Менску.

«Каб у Айчыны ўсё было добра, ёй трэба самой прасоўваць сваю эканоміку і лепш клапаціцца пра народ. У кожнага мае быць пэўная роля ў гэтай справе, калі нехта адзін будзе гэтым займацца, нічога добрага не будзе», – мяркуе адна з апытаных.

«Ад сябе саміх. Не ад знешніх ворагаў. Мы самі сабе ворагі часта. Паклапаціся пра самога сябе – і ты паклапоцішся пра ўвесь свет», – гаворыць іншы рэспандэнт. Зрэшты, з падобным пунктам гледжання пагадзіліся шмат якія рэспандэнты – значная частка апытаных адказала, што беларусаў трэба абараняць ад саміх сябе. «Ад сваёй уласнай непрадбачлівасці, нежадання прымаць рашэнні і адказваць за іх», – дадаў адзін з менчукоў.

belsat.eu

Стужка навінаў