Дыктоўка як рэферэндум


Паводле палітолага Уладзіміра Падгола, агульнабеларуская дыктоўка магла б стаць адказам на рэферэндум аб мове і сімволіцы 1995 года.

“Гэта была б дыктоўка салідарнасці, дзе не будуць правярацца знакі прыпынку, толькі сам факт – селі ды напісалі. Хутчэй за ўсё, гэта ізноў будзе тэкст Каліноўскага “Лісты з-пад шыбеніцы”.

У Менску на агульнанацыянальную дыктоўку прыйшлі больш за сто чалавек. Акрамя сталіцы, акцыя прайшла ў Горадні, Магілёве, Баранавічах і Лідзе. Дыктоўку можна было пісаць і дыстанцыйна – слухаючы тэкст праз радыё, альбо інтэрнэт.

Сёлетнюю дыктоўку арганізатары прысвяцілі юбілеям трох беларускіх літаратараў: Максіма Танка, Якуба Коласа і Янкі Купалы. Тэксты прапаноўваюцца на выбар: гэта праграмны верш Максіма Танка і малавядомы ліст Янкі Купалы.

Пераможцы дыктоўкі ў кожным з пяці гарадоў – Менск, Горадня, Магілёў, Баранавічы і Ліда – атрымаюць ад “Белсату” спадарожнікавыя антэны з аплочаным мантажам.

Агульнанацыянальная дыктоўка ладзіцца ўжо пяты год запар з ініцыятывы палітолага Уладзіміра Падгола. Мэта акцыі – дэманстрацыя павагі ды салідарнасці з роднаю моваю. Першы раз дыктоўку пісалі 25 сакавіка 2008 года, на 90-я ўгодкі абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі.

belsat.eu

Стужка навінаў