Апытанне: ці хапае пенсіі?


Паводле Белстату, у лютым сярэдні памер пенсіі павялічыўся больш як на 24 % і складае 1252,2 тыс. руб. Тыя ж, чый стаж перавышае 40 гадоў, атрымліваюць у сярэднім 1879,3 тыс. руб.

«Белсат» запытаў у пенсіянераў, ці адчулі яны гэтыя змены і ці задавальняе іх такі памер пенсіі?

«А, мне заўсёды добра. Я – дасведчаны чалавек, я ўсё на балконе вырошчваю. Кветак у мяне шмат, лімонаў дзевяць штук вырасла. Я не губляюся», – аптымістычна трымаецца пенсіянерка.

«Па-мойму, да лепшага нічога не змяняецца. Я на пенсіі, калі б муж не працаваў, то жыць не было б на што», – кажа чарговая апытаная.

«Пенсіянеры жывуць усё горай ды горай. Яны бяднеюць. Мне іх вельмі шкада, тым болей, што я сам хутка на пенсію выйду», – кажа мужчына.

«Рэч у тым, што розныя пенсіі атрымліваюць. У залежнасці ад таго, як працавалі, ад таго, якія пасады займалі – мне, напрыклад, хапае», – намякнуў на сваю былую важную пасаду пенсіянер.

«Ледзьве хапае. Так што не ведаю, як выжываць. Калі захварэў, то ўвогуле ніяк, на лекі кошты вельмі высокія», – кажа пажылая жанчына.

«Кошты растуць, заробкі павялічаць, але ўсё на тым жа месцы. Прыбытку ніякага няма. Нават калі мільён пенсія, то заплаціў камунальныя – і як заўсёды ні з чым застаешся», – кажа працуючая пенсіянерка.

belsat.eu

Стужка навінаў